Палескія балоты цікавяць турыстаў з Ізраіля, Польшчы, Нямеччыны
Магчымы працяг асушэння балотаў на Палессі можа нанесці шкоду не толькі навакольнаму асяроддзю, але і развіццю турызму, адзначаюць эксперты.
Апошнія гады назіраецца паступовы рост попыту сярод замежных турыстаў наведаць пінскія і столінскія багны. Па словах старшыні пінскай арганізацыі Беларускага таварыства гідаў і перакладчыкаў Таццяны Хвагінай цікавасць да палескіх балот праяўляюць турысты з Ізраіля, Польшчы, Нямеччыны:
– Сустракаюцца з Палессем пасля меліярацыі і я не адзін раз заўважыла іх разчараванне, і не адзін раз пачула пытанне: А дзе ж тыя багны? Ці пабачым мы тыя багны сапраўдныя, натуральныя? Яшчэ такія багны пабачыць можна. Тыя багны, якія захаваліся, – гэта ўжо дзяржаўныя заказнікі ці заказнікі мясцовага значэння. Але зацікаўленыя турысты вельмі прагнуць сустрэчы з гэтымі багнамі.
Самыя вядомыя ў свеце палескія балоты “Альманскія”, якія ўражваюць турыстаў сваёй вялізнай тэрыторыяй і захаванасцю. Гэта бадай адзіны некрануты тэхналагічнымі працэсамі куток Палесся. На думку краязнаўцаў пры правільным падыходзе “Альманскія” балоты могуць стаць цэнтрам экатурызму ў краіне.
Февраль 13, 2013 Среда at 11:49 дп
- Станки,прессы,вальцы,гильотины,ножницы,листогибы,трубогибы,молоты
- Станки: Сверлильные. Токарные. Фрезерные. Зубофрезерные и зубообрабатывающие, зубонарезные. Шлифовальные. Расточные. Автоматы, полуав
- Некоторая информация о пряном кусте
- Пряный куст обыкновенный — это разновидность листопадного кустарника, относящегося к семейству лавровых. Родом он из Северной Америки.

Добавить комментарий