Город Столин

Сайт города Столина и Столинского района Беларусь

RSS 2.0

Альманскія балоты

Альманскія балоты – гэта буйнейшы ў Еўропе комплекс верхавых, пераходных і нізінных балот, які захаваўся да нашых дзён у натуральным стане. Плошча – амаль 100 тысяч гектараў. Захаванню тэрыторыі паспрыяла стварэнне тут вайсковага палігона, падчас чаго з тэрыторыі Альманскіх балот былі адселены нават хутары. З-за падобнай маладаступнасці тэрыторыя стала ключавым месцам гнездавання самай асцярожнай драпежнай птушкі Беларусі — вялікага арляца. Акрамя таго, тут у значнай колькасці гняздуюцца вялiкi грыцук, вялiкi кулён, больш чым 100 пар шэрых журавоў. Aльманскія балоты забяспечваюць існаванне значнай часткі (да 20%) беларускай папуляцыі барадатай кугакаўкі, гняздуецца тут і глушэц, палеская папуляцыя якога зараз знаходзіцца ў прыгнечаным становішчы.


Categories: Статьи

Погода в Столине

RSS Новости от TUT.by

Подписаться на сайт по эл. почте

Укажите свой адрес электронной почты, чтобы получать уведомления о новых записях в этом блоге.